Ігнат Галавацюк
28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігнат Галавацюк прынёс беларускай камандзе другі залаты медаль Кубка Садружнасці па канькабежным спорце, які праходзіць у сталіцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць мацнейшыя канькабежцы Беларусі і Расіі. Праграму суботы адкрылі забегі на дыстанцыі 1000 м, у мужчынскім турніры лепшы рэзультат паказаў наш Ігнат Галавацюк. Гэты медаль стаў для Ігната другім на дамашнім турніры, напярэдадні ён выйграў бронзу на 500-метроўцы. Другое і трэцяе месцы сёння занялі расіяне Сцяпан Чысцякоў і Міхаіл Шэр.
У жанчын перамогу на тысячы з рэкордам атрымала лідар каманды Расіі Дар'я Качанава. Серабро, як і напярэдадні на дыстанцыі ўдвая карацейшай, заваявала наша Ганна Дамарацкая. Тройку прызёраў замкнула расіянка Алена Ераніна.-0-