Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 сакавіка 2022, 14:28

Каманда Мінска атрымала перамогу на валейбольным першынстве сярод дзяўчат

21 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Каманда Мінска атрымала перамогу на валейбольным першынстве Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчат 2006-2007 г.н., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборныя каманды ўсіх абласцей і Мінска шэсць гульнявых дзён змагаліся за камплекты медалёў першынства Беларусі. Спаборніцтвы праходзілі ў Гродне.

Інтрыга трымалася да апошняга дня, калі кожнае ачко магло па-рознаму паўплываць на сітуацыю ў турнірнай табліцы. У заключнай гульні спаборніцтваў на пляцоўцы сустрэліся дзве мацнейшыя каманды - Мінска і Гомельскай вобласці. У гэтай напружанай і эмацыянальнай гульні мацнейшай стала каманда СДЮШАР ВК "Мінск" на чале з трэнерамі Аксанай Бадзенка і Вольгай Карпавай. Па выніках гульняў трэцяе месца заняла каманда Гродзенскай вобласці.

За яркую гульню былі ўручаны асабістыя ўзнагароды: "Лепшы ігрок" - Ксенія Глінская (Магілёўская вобласць), "Лепшы сувязны" - Вольга Абраменка (Гомельская вобласць), "Лепшы абаронца" - Аліна Гурыновіч (Мінская вобласць), "Лепшы нападаючы" - Святлана Савіцкая (Мінск), "Лепшы блакіруючы" - Варвара Глушэнь (Гродзенская вобласць).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі