Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2022, 09:04

"Юнацтва" абыграла "Гомель" у матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" дома абыгралі "Гомель" у чарговым матчы другога этапу чэмпіянату Беларусі па хакеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманды верхняй шасцёркі экстралігі выйшлі на лёд упершыню пасля міжнароднай паўзы. Асноўны час матчу ў сталіцы скончыўся з лікам 1:1, абедзве шайбы былі закінуты ў першым перыядзе: на гол капітана "Юнацтва" Андрэя Антонава адказаў форвард "рысяў" Яўген Дадонаў. Авертайм пераможца не выявіў, а ў серыі пасляматчавых кідкоў больш дакладнымі былі мінчане - пераможны буліт выканаў Аслан Раісаў.

У іншых сустрэчах чацвярга "Віцебск" у гасцях быў мацнейшы за "Шахцёр" 4:2, а "Металург" дома разабраўся з "Нёманам" - 2:0.

Пасля 51 матчу сезона становішча клубаў у топ-6 экстралігі наступнае:

1. "Юнацтва" (83 ачкі)

2. "Металург" (78)

3. "Гомель" (69)

4. "Шахцёр" (63)

5. "Віцебск" (63)

6. "Нёман" (55).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі