Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 студзеня 2022, 12:52

Ягор Шаранговіч закінуў сёмую шайбу ў чэмпіянаце НХЛ

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Нью-Джэрсі Дэвілз" Ягор Шаранговіч закінуў сёмую шайбу ў матчах рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку з лідарам Усходняй канферэнцыі "Вашынгтонам" беларус адкрыў лік на 8-й мінуце, і ў выніку "д'яблы" вырвалі перамогу ў авертайме з рэзультатам 4:3. Ягор Шаранговіч вызначыўся ў трэцім матчы запар, і цяпер у яго актыве 14 бамбардзірскіх балаў (па сем шайбаў і галявых перадач), набраных у 30 праведзеных гульнях. Беларускі форвард "Вашынгтона" Аляксей Протас у матчы з "Нью-Джэрсі" на лёд не выходзіў. На яго рахунку 6 ачкоў (2+4). У 33 праведзеных сустрэчах "Нью-Джэрсі" набраў 31 ачко і займае 12-е месца ва Усходняй канферэнцыі НХЛ. Хакеісты "Вашынгтон Кэпіталз" узначальваюць турнірную табліцу, маючы 48 ачкоў у 34 паядынках.

У бамбардзірскай гонцы лідзіруюць форварды "Эдмантана" - канадзец Конар Макдэвід - 53 (19+34) і немец Леон Драйзайтль - 52 (25+27).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі