Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2025, 13:55

Італьянкі першымі прабіліся ў паўфінал жаночага ЧЕ па футболе
 

Фота з архіва
Фота з архіва
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Італіі сталі першымі паўфіналісткамі жаночага чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Швейцарыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку чвэрцьфінальнай стадыі фаварытам лічылася каманда Нарвегіі, але італьянкі змаглі вырваць перамогу на апошніх мінутах з рэзультатам 2:1. Героем матчу стала капітан зборнай Італіі Крысціяна Джырэлі, якая ў пачатку другой палавіны гульні адкрыла лік, а за дзве мінуты да фінальнага свістка забіла пераможны гол. Італьянкі не гулялі ў паўфінале жаночага Еўра з 1997 года.

У гульні за выхад у фінал "скуадра адзурра" будзе сапернічаць з пераможцам сённяшняга матчу ў Цюрыху паміж дзеючымі чэмпіёнкамі кантынента англічанкамі і шведкамі. Заўтра гаспадыні турніру швейцаркі згуляюць у Берне з іспанкамі, а 19 ліпеня ў Базелі сустрэнуцца зборныя Германіі і Францыі. Паўфінальныя баталіі пройдуць 22 і 23 ліпеня ў Жэневе і Цюрыху, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 27 ліпеня ў Базелі.

У фінальным матчы ЧЕ-2022 на лонданскім стадыёне "Уэмблі" ў прысутнасці больш як 87 тыс. гледачоў футбалісткі Англіі перамаглі ў дадатковы час каманду Германіі з лікам 2:1, упершыню стаўшы чэмпіёнкамі кантынента. Часцей за іншых еўрапейскае золата бралі нямецкія футбалісткі - восем разоў, у Нарвегіі два тытулы, па адным у актыве Англіі, Швецыі і Нідэрландаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі