Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2021, 13:02

Ігар Тыманюк прызнаны аўтарам лепшага гола чэмпіянату Беларусі ў лістападзе

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Тыманюк прызнаны аўтарам самага прыгожага гола футбольнага чэмпіянату Беларусі ў лістападзе. Такі вынік традыцыйнага галасавання балельшчыкаў, якое праводзіць асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На 83-й мінуце дамашняй гульні 28-га тура з гродзенскім "Нёманам" 27-гадовы абаронца мазырскай "Славіі" эфектным ударам з-за межаў штрафной плошчы трапіў у вароты гасцей і ўстанавіў канчатковы рэзультат гэтай сустрэчы - 1:1. Гол Ігара Тыманюка апярэдзіў галы яго аднаклубніка Уладзіслава Малькевіча і Валерыя Грамыкі з барысаўскага БАТЭ.

Футбалісты мазырскай "Славіі" занялі 14-е месца ў 31-м чэмпіянаце Беларусі. Затым перамаглі па суме двух пераходных паядынкаў трэцюю каманду 1-й лігі мінскія "Крумкачы" - 1:0 (дома) і 0:0 (у гасцях), захаваўшы за сабой прапіску ў элітным дывізіёне беларускага футбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі