Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 мая 2021, 12:17

Ігар Шуневіч пакідае пасаду гендырэктара мінскага "Дынама"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Шуневіч пакідае пасаду генеральнага дырэктара мінскага "Дынама". Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце беларускага клуба, які выступае ў КХЛ, паведамляе БЕЛТА.

Прычына гэтага рашэння - заканчэнне тэрміну дзеяння працоўнага дагавора з кіраўніком клуба.

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі і кіраўнік наглядальнага савета мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў пазітыўна ацаніў вынікі работы Ігара Шуневіча. "Ад усіх дынамаўцаў я выказваю ўдзячнасць Ігару Анатольевічу за тое, што ён з энтузіязмам прыняў кіраўніцтва мінскім "Дынама" ў даволі няпросты час, з галавой акунуўся ў работу і з гонарам справіўся з узнікаючымі на шляху каманды выклікамі", - сказаў Дзмітрый Баскаў.

"Да ролі дырэктара мінскага "Дынама" Ігар Анатольевіч падышоў з усёй скрупулёзнасцю і адказнасцю і дапамог клубу правесці адзін з самых паспяховых сезонаў у гісторыі клуба ў КХЛ, даказаўшы тым самым сваю эфектыўнасць у якасці крызіснага менеджара. Цяпер крызіс мінуў, і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню. Жадаем Ігару Анатольевічу поспехаў у любой сферы, якую ён для сябе ні выбраў бы", - дадаў кіраўнік наглядальнага савета сталічнай дружыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі