Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2020, 13:11

Ігар Кузьмянок прызнаны лепшым іграком 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца "Іслачы" Ігар Кузьмянок прызнаны лепшым іграком 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па ходу дамашняга паядынку з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам" (2:2) футбалісты "Іслачы" двойчы ўступалі 0:1 і 0:2, але абодва разы рэзультат зраўноўваў 29-гадовы Ігар Кузьмянок.

У папярэднім туры лепшым іграком быў названы абаронца "Гарадзеі" Кірыл Паўлючак. Да гэтага лепшымі прызнаваліся Зоран Марушыч ("Нёман", Гродна), Павел Савіцкі ("Дынама", Брэст), Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Іван Бахар ("Дынама", Мінск), Габрыэль Рамас, Валерый Гарбачык, Луіс Велозу (усе - "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Мікіта Мельнікаў, Міхаіл Бараноўскі (абодва - "Славія", Мазыр), Дзмітрый Падстрэлаў ("Шахцёр", Салігорск), Дзяніс Панкратаў ("Слуцк"), Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ", Мінск).

Цяпер турнірную табліцу ўзначальвае БАТЭ, які набраў 30 ачкоў, на чатыры балы менш у футбалістаў "Шахцёра", брэсцкае "Дынама" мае 25 ачкоў. Спіс лепшых бамбардзіраў турніру ўзначальваюць Віталь Лісаковіч ("Шахцёр"), Павел Няхайчык (БАТЭ), Гегам Кадзімян ("Нёман"), Іон Нікалаеску ("Віцебск") і Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык- БДУ"), якія забялі па сем мячоў.

Матчы 15-га тура 30-га чэмпіянату Беларусі запланаваны на 26-28 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі