Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2019, 17:49

ХК "Нёман" перамог "Шахцёр" і лідзіруе ў паўфінальнай серыі плэй-оф экстралігі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" перамаглі ў авертайме "Шахцёр" з лікам 1:0 (0:0, 0:0, 0:0 1:0) і выйшлі наперад у паўфінальнай серыі плэй-оф экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Завершаны пяты матч серыі атрымаўся нерэзультатыўным. Каманды дзейнічалі строга ў абароне і не закінулі ў асноўны час гульні ў Гродне ніводнай шайбы. У авертайме аўтарам вырашальнай шайбы стаў Павел Баярчук, які паразіў вароты "гарнякоў" з сярэдняй дыстанцыі. Лік у серыі да чатырох перамог - 3:2 на карысць "Нёмана".

Галоўны трэнер гродзенцаў Сяргей Пушкоў адзначыў, што паядынак атрымаўся адным з самых складаных у процістаянні з "Шахцёрам".

Шосты матч серыі будзе згуляны 30 сакавіка ў Салігорску. Раней першым фіналістам у плэй-оф экстралігі стала мінскае "Юнацтва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі