Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 мая 2019, 14:09

ХК "Дынама-Мінск" не прадоўжыў кантракт з Андрэем Сідарэнкам

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" не будзе прадаўжаць кантракт з галоўным трэнерам "зуброў" Андрэем Сідарэнкам. Аб гэтым клубнай прэс-службе паведаміў генеральны дырэктар каманды Дзмітрый Баскаў, інфармуе БЕЛТА.

Як адзначылі ў клубе, тэрміны кантрактаў у прадстаўнікоў трэнерскага штаба "Дынама-Мінск" - Андрэя Сідарэнкі, Андрэя Кавалёва, Дзмітрыя Краўчанкі і Віталя Коваля скончыліся 30 красавіка. Яны прыйшлі ў клуб у пачатку лістапада - у хуткім часе пасля серыі з адзінаццаці паражэнняў запар. Новым настаўнікам удалося крыху выправіць сітуацыю і палепшыць гульню каманды.

Акрамя таго, нацыянальная зборная, якую паралельна ўзначальваў Сідарэнка, вырашыла задачу вяртання ў эліту.

"Андрэй Сідарэнка дапамог дынамаўцам выправіць сітуацыю, яму ўдалося станоўча паўплываць на кампаненты гульні. Многія беларускія ігракі адчулі ўпэўненасць на пляцоўцы. Але цяпер настаў час рухацца далей. Мы ўдзячны Андрэю Сідарэнку за работу і жадаем яму ўдачы ў далейшай кар'еры. Імя пераемніка будзе названа ў бліжэйшыя дні", - сказаў Дзмітрый Баскаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі