Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Хакеісты зборнай Беларусі U-17 выйгралі ў Славакіі на турніры ў Турцыі

Спорт 15.02.2017 | 16:00

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі (U-17) выйгралі ў равеснікаў са Славакіі з лікам 3:1 на XIII зімовым Еўрапейскім юнацкім фестывалі ў турэцкім Эрзуруме і выйшлі ў паўфінал турніру, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Дакладнымі кідкамі ў складзе каманды пад кіраўніцтвам Уладзіміра Магдзеева вызначыліся Кірыл Мяжэйнікаў, Іван Пусеў і Віктар Масілевіч. Беларускія хакеісты выйшлі ў паўфінал турніру, дзе сустрэнуцца з камандай, якая зойме другое месца на папярэдняй стадыі ў групе А (Расія, Францыя і Турцыя). Расіяне занялі ў гэтай групе першае месца. Яны нанеслі паражэнне гаспадарам фестывалю 42:0 і абыгралі французаў 9:0. Сапернік беларусаў у 1/2 будзе вызначаны на сустрэчы Францыя-Турцыя, якая адбудзецца ў Эрзуруме сёння. Медалі ў хакейным турніры Еўрапейскага юнацкага фестывалю будуць разыграны 17 лютага.

Усяго ў складзе беларускай дэлегацыі на спаборніцтвах у Эрзуруме 43 атлеты, якія выступаюць у шасці відах спорту: хакеі з шайбай, біятлоне, лыжных гонках, шорт-трэку, горных лыжах і фігурным катанні.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.