Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2025, 17:23

Хакеісты "Віцебска" і "Металурга" атрымалі першыя перамогі ў Кубку Салея-2025

Фота з архіва
Фота з архіва
2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Віцебск" і жлобінскі "Металург" атрымалі першыя перамогі ў розыгрышы Кубка Руслана Салея 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы віцэ-чэмпіён краіны "Віцебск" дома сустракаўся з бронзавым прызёрам экстралігі мінулага сезона "Гомелем". Па ходзе паядынку паўднёўцы двойчы вялі ў ліку, але за тры хвіліны да заканчэння трэцяга перыяду гаспадары перавялі гульню ў авертайм. Адтуль высвятленне адносін перацякло ў серыю булітаў, якая расцягнулася на 20 кідкоў. Вырашальнай аказалася спроба форварда "Віцебска" Віктара Туркіна - у выніку 4:3.

Паралельна ў Магілёве мясцовы клуб прымаў "Металург". На другі перапынак каманды пайшлі пры ліку 2:2, роўныя лічбы захоўваліся большую частку заключнай трэці, аднак за 45 секунд да сірэны навічок жлобінскага клуба Мікіта Блядноў прынёс гасцям вікторыю - 3:2. 

Гульнявую праграму суботы завершыць матч смаленскага "Славуціча" з аршанскім "Лакаматывам", абодва клубы стартавалі ў розыгрышы Кубка Салея з перамог.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі