Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2018, 10:38

Хакеісты "Нёмана" пацярпелі трэцяе паражэнне са старту чэмпіянату Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" пацярпелі трэцяе паражэнне са старту чэмпіянату Беларусі ў экстралізе. На сваёй пляцоўцы гродзенцы ўступілі салігорскаму "Шахцёру" 3:4 (2:2, 0:1, 1:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульня атрымалася багатай на забітыя шайбы. Салігорцы лепш за дзеючых чэмпіёнаў выкарысталі колькасную большасць. Двойчы ў вароты "Нёмана" забіў форвард Віктар Туркін. Пасля матчу галоўны трэнер гродзенцаў Сяргей Пушкоў адзначыў стомленасць сваіх падапечных, якія са старту сезона выступаюць у Лізе чэмпіёнаў і экстралізе, што ўплывае на вынікі на ўнутранай арэне.

Лідар чэмпіянату мінскае "Юнацтва" атрымала сёмую перамогу запар. Падапечныя Міхаіла Захарава на выездзе былі мацнейшыя за сапернікаў з "Ліды" - 4:0. Галявым дублем у складзе мінчан вызначыўся Станіслаў Лапачук.

Турнірнае становішча ў дывізіёне А: 1. "Юнацтва-Мінск" - 21 ачко (7 матчаў); 2. "Шахцёр" - 18 (8); 3. "Гомель" - 18 (8); 4. "Дынама-Маладзечна" - 12 (8); 5. "Нёман" - 12 (7); 6. "Ліда" - 5 (8); 7. "Беларусь U-20" - 4 (8); 8. "Металург-Жлобін" - 3 (8).

Бліжэйшыя матчы ў дывізіёне А экстралігі пройдуць 27 верасня: "Дынама-Маладчана" згуляе з "Шахцёрам", "Нёман" сустрэнецца з "Гомелем", "Беларусь U-20" пастараецца процістаяць "Юнацтву", а "Ліда" прыме на сваёй пляцоўцы "Металург".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі