Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2021, 11:05

Хакеісты мінскага "Юнацтва" ўмацавалі лідарства ў паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" абыгралі "Металург-Жлобін" з лікам 6:2 (4:1, 1:1, 1:0) і ўмацавалі лідарства ў паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчане з першых мінут імкнуліся паказаць сваім сапернікам, што не маюць намеру ўступаць. Атакуючая камбінацыйная гульня прынесла поспех ужо на чацвёртай мінуце. Большасць "Юнацтва" рэалізаваў Андрэй Антонаў. Праўда, практычна адразу сталічная каманда прапусціла галявы выпад Яўгена Саламонава, які зраўнаваў лік, калі ў "стальных ваўкоў" было на аднаго іграка больш.

Атрымаўшы па шайбе ў свае вароты, каманды не імкнуліся фарсіраваць гульню, імкнучыся як мага менш рызыкаваць. Калі час стартавага перыяду пераваліў за экватар, шматразовыя чэмпіёны Беларусі павялі аблогу варот жлабінчан. Яе вынікам сталі гол Максіма Парфеяўца і дзве шайбы Максіма Расейкіна.

У другім перыядзе, нягледзячы на лік, "Юнацтва" прадоўжыла націск на вароты "Металурга", які адчайна адбіваўся, праводзячы часам вострыя контратакі. Адна з іх завяршылася ўзяццем варот у выкананні Аляксея Міхнова, ён падарыў надзею свайму клубу на паспяхвы вынік паядынку. Але, на жаль жлобінскіх балельшчыкаў, іх любімцы прапусцілі галявую атаку, у якой намаганні партнёраў па камандзе дакладным кідком завяршыў Дзяніс Мінгалееў. На гэтым мінчане не спыніліся, і ў трэцяй дваццацімінутцы Максім Расейкін аформіў хет-трык, закінуўшы шостую шайбу сваёй каманды ў гэтым паядынку.

Такім чынам, лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:1 на карысць мінскага "Юнацтва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі