Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2020, 11:06

Хакеісты мінскага "Юнацтва" перамаглі "Шахцёр" у матчы чэмпіянату Беларусі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Юнацтва" перамаглі салігорскі "Шахцёр" у матчы чэмпіянату Беларусі. Матч на "Чыжоўка-Арэне" завяршыўся на карысць гаспадароў лёду з лікам 4:2 (1:0, 2:0, 1:2), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Мінску праходзіла з перавагай шматразовых чэмпіёнаў Беларусі, аднак лік ім удалося адкрыць толькі ў канцоўцы стартавай трэці паядынку. На 20-й мінуце матчу Раман Татлін завяршыў дакладным кідком камбінацыю, у якой прымалі ўдзел Максім Парфеявец і Сяргей Дрозд.

У другім перыядзе мінчане прадоўжылі націск на вароты сапернікаў, паразіўшы іх яшчэ двойчы. На 36-й мінуце матчу Станіслаў Лапачук рэалізаваў большасць сваёй каманды пасля паса ад Аляксея Вінаградава. Праз мінуту ўжо ў роўных складах шайбу закінуў Усевалад Кашкар.

"Гарнякі" прыбавілі ў трэцім перыядзе, скараціўшы адставанне ад мінчан да мінімуму пасля шайбаў у выкананні Аляксандра Жыдкіх і Сяргея Станкевіча. Аднак надзеі на перавод сустрэчы ў авертайм разбіліся пасля таго, як на 59-й мінуце вызначыўся Міхаіл Стэфановіч, які ўстанавіў канчатковы лік матчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі