Сцяг Нядзеля, 3 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2026, 09:33

Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Тарпеда" ў Ніжнім Ноўгарадзе

Фота з архіва
Фота з архіва
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія дынамаўцы сёння правядуць другі матч выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другі прыпынак падапечныя Дзмітрыя Квартальнава зрабілі ў Ніжнім Ноўгарадзе, дзе прымаць "зуброў" будзе "Тарпеда". Абедзве каманды гарантавалі выхад у плэй-оф Кубка Гагарына: мінчане з 76 ачкамі займаюць трэцяе месца на Захадзе, валжане ідуць следам у двух балах ззаду. Гасцявое турнэ "Дынама" пачало з паражэння ад "Лакаматыва" па булітах, "Тарпеда" здабыла дзве дамашнія вікторыі запар - над "Шанхайскімі драконамі" і "Ак Барсам".

У сямі матчах гэтага месяца ў каманд ідэнтычныя паказчыкі: чатыры перамогі і тры няўдачы. У цяперашнім сезоне мінчане і ніжагародцы гулялі паміж сабой тройчы, і кожны раз мацнейшымі у гэтай пары былі хакеісты сталічнага клуба (3:2, 7:1, 2:1). Заключная сустрэча "зуброў" і "аленяў" у рэгулярным чэмпіянаце стартуе ў 17.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі