Фота з архіва
6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія дынамаўцы 6 кастрычніка правядуць заключны матч першай дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнава будзе дзеючы віцэ-чэмпіён КХЛ "Трактар" з Чэлябінска. Абедзве каманды на гэты момант набралі па 14 ачкоў, але пры гэтым "мядзведзі" правялі на дзве гульні больш. "Дынама" займае трэцяе месца ў Заходняй канферэнцыі, уральцы ідуць пятымі на Усходзе. У пяці апошніх матчах "зубры" атрымалі чатыры вікторыі, у той час як "Трактар" на аналагічным адрэзку пацярпеў чатыры паражэнні.
У мінулым рэгулярным чэмпіянаце каманды сустракаліся два разы і абмяняліся гасцявымі перамогамі. Таксама мінчане і чэлябінцы сышліся ў другім раўндзе Кубка Гагарына, дзе "бела-блакітныя" прайгралі серыю з лікам 1:4. У міжсезонні экс-абаронца "Дынама" Джордан Грос папоўніў склад "Трактара", чый галкіпер Зак Фукале перабраўся ў сталічны клуб. Першы ў сезоне-2025/26 паядынак "зуброў" з "мядзведзямі" стартуе на "Мінск-Арэне" ў 19.10.-0-