Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2019, 12:07

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Словану" ў чэмпіянаце КХЛ

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўпершыню ўступілі браціслаўскаму "Словану" ў цяперашнім чэмпіянаце КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Слован" - "Дынама" - 3:2 (1:2, 1:0, 1:0).

13 лютага. Браціслава. Зімовы стадыён імя О. Непелы. 5932 гледачы.

"Слован": Штэпанек; Яношык - Серсен, Лішка - Сукель - Егліч; Грман - Клок, Чыпчура - Тафэ - Чэрвены; Шварні - Бачык, Слобада - Буц - Бэйлі; Болдзіжар, Баранаў.

"Дынама": Энрат; Лісавец - Хенкель, С. Касціцын - Цярэшчанка - Когалеў; Явенка - Уіркаш, Бут - Хаўдэн - Пулкінен; Блум - Бокун, Парфеевец - Кавыршын - Драздоў; Кітараў - Волкаў - Літвінаў; Знахарэнка.

Шайбы: 0:1 - Пулкінен (Уіркаш, 7.19), 0:2 - Парфеевец (Драздоў, 12.07), 1:2 - Чэрвены (Серсен, Тафэ, 15.34, у большасці), 2:2 - Слобада (Сукель, Грман, 23.03), 3:2 - Тафэ (Яношык, Серсен, 46.09).

Кідкі: 30 - 30.

Штраф: 13 - 21.

Абодва сапернікі даўно страцілі шанцы на выхад у плэй-оф, таму рэзультаты астатніх гульняў ужо не маюць для іх прынцыповага значэння. Сустрэча хакеістаў Мінска і Браціславы была чацвёртай у гэтым сезоне, прычым ва ўсіх папярэдніх матчах перамагалі "зубры". На гэты раз выйгралі "арлы". Першы перыяд застаўся за мінчанамі, у складзе якіх вызначыліся Тэему Пулкінен і Максім Парфеевец, на што гаспадары адказалі голам Рудольфа Чэрвены. У другой трэці матчу славацкая каманда згуляла больш агрэсіўна, і Марак Слобада аднавіў раўнавагу - 2:2. У трэцім перыядзе абодва сапернікі прыклалі нямала намаганняў, каб дабіцца поспеху, але гэта ўдалося толькі лідару атак гаспадароў Джэфу Тафэ. Прапусціўшы трэцюю шайбу, падапечныя Андрэя Сідарэнкі шмат атакавалі, але адыграцца не змаглі.

Пасля 58 матчаў у мінскіх дынамаўцаў 40 ачкоў і 11-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Ніжэй толькі "Слован", у якога стала 33 заліковыя балы.

Свой наступны паядынак мінчане правядуць 15 лютага ў гасцях у рыжскага "Дынама", прычым сустрэча пройдзе на адкрытым паветры. Затым 17 лютага "зубры" правядуць апошні матч у сезоне на лёдзе "Мінск-Арэны" супраць гасцей з "Сочы", а завершаць чэмпіянат дзвюма выязнымі сустрэчамі - 20 лютага ў Падольску з "Віцязем" і 22 лютага ў Хельсінкі з "Ёкерытам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі