Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 красавіка 2022, 18:01

Хакеісты "Мінска-1" сталі пераможцамі Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Наваполацку завяршылася Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў, у якой прымалі ўдзел юныя хакеісты 2006-2007 гадоў нараджэння, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах былі прадстаўлены зборныя абласцей і два калектывы са сталіцы. Пераможцам турніру стала каманда "Мінск-1", якая ў фінале абыграла зборную Гродзенскай вобласці - 3:2. Бронзавыя медалі дасталіся камандзе Брэсцкай вобласці, якая ў матчы за 3-е месца перамагла "Мінск-2" - 3:1.

5-ю пазіцыю заняла зборная Мінскай вобласці, яна ў серыі булітаў перайграла сапернікаў з Гомельшчыны - 5:4. У паядынку за 7-е месца спаборніцтваў юнакі з Віцебскага рэгіёна былі мацнейшыя за каманду Магілёўскай вобласці - 8:5.

Лепшым варатаром спартакіяды прызнаны Антон Крупавец (Брэсцкая вобласць), лепшым абаронцам - Артур Клопаў (Гродзенская вобласць), лепшым нападаючым - Дзмітрый Хабян (Мінск-1). Лепшым бамбардзірам турніру стаў Ягор Бурак (Віцебская вобласць), які набраў 7 (5+2) ачкоў у 4 матчах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі