Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 красавіка 2020, 11:45

Хакеісты гродзенскага "Нёмана" атрымалі права згуляць у Лізе чэмпіёнаў

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты гродзенскага "Нёмана" атрымалі права выступіць у Лізе чэмпіёнаў у сезоне 2020/2021. Такім чынам, у новым сезоне ЛЧ Беларусь прадставяць два клубы - чэмпіён мінскае "Юнацтва" і ўладальнік бронзавай узнагароды "Нёман", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рашэнне прадаставіць яшчэ адно месца беларускаму клубу дырэктарат ЛЧ прыняў у сувязі з просьбай Славакіі замяніць яе прадстаўніка з-за негатоўнасці інфраструктуры і таму, што Беларусь мае вышэйшы рэйтынг сярод усіх прэтэндэнтаў.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса фармат правядзення хакейнай Лігі чэмпіёнаў у новым сезоне зменены. У адрозненне ад мінулых сезонаў, не будзе групавога этапу. Турнір пачнецца 6 кастрычніка з матчаў 1/32 фіналу. Аж да фіналу ў кожным раўндзе плэй-оф каманды будуць праводзіць па два матчы - дома і ў гасцях. Фінальны паядынак намечаны на 9 лютага 2021 года.

Хакеісты мінскага "Юнацтва" чацвёрты раз прымуць удзел у ЛЧ. У мінулым сезоне яны ўпершыню змаглі прабіцца ў 1/16 фіналу гэтага турніру. Гродзенскі "Нёман" таксама тройчы выступаў у Лізе чэмпіёнаў, але ні разу не выходзіў з групы.

У мінулым сезоне пераможцам ЛЧ чацвёрты раз стаў шведскі клуб "Фрэлунда" з Гётэбарга, які абыграў у вырашальным паядынку чэшскі "Маўнтфілд" (Градзец-Кралаве) з лікам 3:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі