Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2020, 16:41

Гульні ў Токіа і Пекіне пройдуць з розніцай у паўгода і павысяць цікавасць да алімпійскага руху - МАК

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гульні ў Токіа і Пекіне пройдуць з розніцай у паўгода, чым павысяць цікавасць да алімпійскага руху ў свеце. Такое меркаванне выказаў у тэлеканферэнцыі з масмедыя выканаўчы дырэктар Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па Алімпійскіх гульнях Крыстаф Дубі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Летнія Гульні ў Токіа (23 ліпеня - 8 жніўня 2021 года) і зімовыя ў Пекіне (4-20 лютага 2022 года) пройдуць з розніцай шэсць месяцаў. "Для Міжнароднага алімпійскага камітэта і арганізацыйных камітэтаў гэта, перш за ўсё, унікальная магчымасць зрабіць нешта экстраардынарнае. Дзве такія важныя падзеі ў свеце спорту ў кароткі тэрмін, несумненна, павысяць цікавасць да алімпійскага руху, - сказаў Крыстоф Дубі. - Вядуцца перагаворы таксама з арганізатарамі Гульняў у Пекіне, каб скарыстацца сітуацыяй і прадставіць абодва форумы найбольш ярка. Да 1994 года МАК праводзіў летнія і зімовыя Гульні ў адзін год. Вопыт у нас ужо ёсць, але гэта было 20 гадоў таму, старты праводзіліся ў іншай сітуацыі. Цяпер жа мы знаходзімся ва ўнікальных умовах, якіх раней не было ў гісторыі правядзення Гульняў".

XXXII Алімпійскія гульні ў Токіа перанесены на 2021 год у сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Кваліфікацыйныя спаборніцтвы да Гульняў у сталіцы Японіі завершацца да 29 чэрвеня 2021 года. Паводле папярэдніх прагнозаў, перанос Алімпійскіх гульняў у Токіа на год абыдзецца дадаткова ў памеры $2,7 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі