Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2020, 11:07

Гардзяйчук прызнаны лепшым іграком 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі дынамавец Міхаіл Гардзяйчук стаў лепшым іграком 26-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным паядынку з землякамі з "Руху" (5:2) 30-гадовы паўабаронца "Дынама" забіў адзін мяч і аддаў дзве галявыя перадачы сваім партнёрам.

Міхаіл Гардзяйчук уключаны ў сімвалічную зборную мінулага тура, куды ўвайшоў і яго аднаклубнік Аляксандр Наёк, а таксама жодзінскія тарпедаўцы Максім Бардачоў, Андрэй Хачатуран і Дзмітрый Анцілеўскі, мінскія дынамаўцы Уладзіслаў Клімовіч і Арцём Сухоцкі, Дзмітрый Гушчанка і Жуліа Сезар з "Віцебска", Лазар Сайчыч з "Гарадзеі" і Максім Скавыш з барысаўскага БАТЭ.

Максім Скавыш узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў 30-га чэмпіянату Беларусі, забіўшы 15 мячоў.

Лідзіруе ў першынстве БАТЭ, у актыве якога 50 ачкоў, на другой пазіцыі - гродзенскі "Нёман", які набраў 47 балаў, трэцім ідзе салігорскі "Шахцёр", які мае 46 ачкоў.

Матчы 27-га тура пройдуць 24-26 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі