Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2022, 11:50

Ганна Гуськова выйшла ў фінал алімпійскага турніру па лыжнай акрабатыцы

14 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйшла ў фінал алімпійскага турніру па лыжнай акрабатыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З першай кваліфікацыі ў фінал адбіраліся шэсць лепшых спартсменак з 24. Алімпійская чэмпіёнка - 2018 Гуськова набрала 92,00 бала - гэты рэзультат стаў шостым, што дало магчымасць прайсці адразу ў фінал. Астатнія 18 фрыстайлістак, у ліку якіх яшчэ дзве беларускі Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава, пазмагаюцца за праход далей у другой кваліфікацыі. З гэтай стадыі адбору ў фінал таксама адправяцца шэсць дзяўчат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі