Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 студзеня 2019, 17:29

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі назваў склад на лютаўскі збор

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настаўнік нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Сідарэнка вызначыўся са складам на трэніровачны збор у лютым і міжнародны турнір у Славакіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спісе 24 ігракі, з якіх найбольшае прадстаўніцтва мае мінскае "Дынама": варатары - Міхаіл Карнавухаў ("Дынама-Мінск"), Дзмітрый Мільчакоў ("Пльзень", Чэхія); абаронцы - Андрэй Антонаў ("Юнацтва"), Данііл Бокун ("Шахцёр"), Павел Варабей ("Сібір"), Раман Дзюкаў ("Лада", Расія), Алег Явенка, Дзмітрый Знахарэнка (абодва - "Дынама-Мінск"), Мікіта Крыскін, Міхаіл Хараманда (абодва - "Нёман"); нападаючыя - Андрэй Бялевіч ("Дынама-Маладзечна"), Артур Гаўрус, Іван Драздоў, Аляксандр Когалеў, Ілья Літвінаў, Максім Парфеевец, Андрэй Сцяпанаў (усе - "Дынама-Мінск"), Арцём Дзямкоў ("Шахцёр"), Сяргей Дрозд ("Юнацтва"), Даніла Карабань ("Зорка", Расія), Арцём Кіслы, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Мікіта Рэмезаў (усе - "Нёман").

Нацыянальная каманда збярэцца ў Мінску 3 лютага, пасля некалькіх трэніровак адправіцца ў Браціславу, дзе прыме ўдзел у турніры Kaufland Cup. Сапернікамі беларусаў стануць зборная Славакіі (7 лютага), а на наступны дзень нашы хакеісты згуляюць з алімпійскай камандай Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі