Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 ліпеня 2020, 15:54

Галкіпер мінскага "Дынама" Данііл Шапко ўпершыню трапіў у зборную тура чэмпіянату Беларусі

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галкіпер мінскага "Дынама" Данііл Шапко ўпершыню ўключаны ў зборную тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным выязным паядынку 15-га тура з барысаўскім БАТЭ 19-гадовы варатар некалькі разоў выратоўваў сваю каманду у, здавалася б, безнадзейных сітуацыях і ў выніку дапамог "Дынама" атрымаць перамогу з лікам 2:0. Данііл Шапко правёў толькі другі матч у асноўным складзе мінчан і абодва разы не прапускаў мячоў.

У лік 11 лепшых футбалістаў мінулага тура трапіў яшчэ адзін мінскі дынамавец Міхаіл Казлоў, а таксама Павел Забелін, Андрэй Васільеў (абодва - "Нёман", Гродна), Аляксей Коўтун, Уладзіслаў Васільеў (абодва - "Рух", Брэст), Васіль Соўпель, Джасурбек Яхшыбоеў, Віталь Усцінаў ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Аляксандр Джыгера ("Смалявічы"), Мамо Янсанэ ("Іслач", Мінскі раён).

Лепшым іграком заключнага тура першага круга 30-га нацыянальнага першынства быў прызнаны Джасурбек Яхшыбоеў, які ўзначальвае спіс лепшых снайпераў, забіўшы дзевяць мячоў.

Турнірнае становішча: БАТЭ (Барысаў) - 30 ачкоў (15 матчаў), "Шахцёр" (Салігорск) - 27 (15), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 26 (15), "Нёман" - 26 (14), "Тарпеда-БелАЗ" - 26 (15), "Дынама" (Брэст) - 25 (15), "Дынама" (Мінск) - 23 (15), "Іслач" (Мінскі раён) - 23 (15), "Віцебск" - 21 (15), "Рух" (Брэст) - 19 (15), "Слуцк" - 18 (15), "Славія" (Мазыр) - 18 (15), "Гарадзея" - 15 (15), "Мінск" - 14 (13), "Смалявічы" - 10 (14), "Белшына" (Бабруйск) - 6 (15).

У наступным туры сустракаюцца:

3 ліпеня "Славія" - "Слуцк", "Смалявічы" - "Дынама" (Брэст);

4 ліпеня БАТЭ - "Энергетык-БДУ", "Гарадзея" - "Віцебск", "Нёман" - "Іслач";

5 ліпеня "Мінск" - "Белшына", "Тарпеда-БелАЗ" - "Шахцёр", "Рух" - "Дынама" (Мінск).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі