Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2020, 10:34

Футбалісты "Нёмана" атрымалі валявую перамогу над "Тарпеда-БелАЗам" у 10-м туры чэмпіянату Беларусі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты гродзенскага "Нёмана" абыгралі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 3:1 у дамашнім матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай палавіне сустрэчы ў Гродне сапернікі абмяняліся галамі - на 10-й мінуце Дзмітрый Юсаў вывеў гасцей наперад, а незадоўга да перапынку Глеб Расадкін аднавіў парытэт. Пасля перапынку гаспадары дзейнічалі значна мацней і яшчэ двойчы паразілі вароты тарпедаўцаў пасля ўдараў Валерыя Жукоўскага (з пенальці) і Зорана Марушыча. Да гэтага "Нёман" прайграў дзве сустрэчы запар, а жодзінцы не ведалі паражэнняў у шасці турах запар.

У стартавай гульні тура 20 мая лідар першынства барысаўскі БАТЭ перамог у Брэсце дзеючых чэмпіёнаў краіны футбалістаў мясцовага "Дынама" з лікам 3:1.

Яшчэ дзве сустрэчы адбудуцца 22 мая: "Славія" (Мазыр) - "Гарадзея", "Шахцёр" (Салігорск) - "Белшына" (Бабруйск). Заключныя паядынкі 10-га тура пройдуць 23 мая: "Слуцк" - "Рух" (Брэст), "Іслач" (Мінскі раён) - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Віцебск" - "Дынама" (Мінск). Матч паміж "Смалявічамі" і "Мінскам" перанесены на больш позні тэрмін.

Турнірнае становішча: БАТЭ - 22 ачкі, "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ" - па 18, "Слуцк" - 16, "Іслач", "Шахцёр" - па 15, "Дынама" (Брэст), "Рух" - па 13, "Дынама" (Мінск), "Віцебск" - 12, "Гарадзея", "Славія", "Нёман" - па 11, "Мінск" - 10, "Смалявічы" - 4, "Белшына" - 3.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Гегам Кадзімян ("Нёман") і Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ"), якія забілі па шэсць мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі