24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "МЛ Віцебск" упершыню сталі чэмпіёнамі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У дамашнім паядынку 29-га тура віцябчане разграмілі футбалістаў "Гомеля" з лікам 5:0 і за тур да фінішу сталі недасягальнымі для сапернікаў.

Лёс гэтага паядынку быў вырашаны ўжо ў першай палове гульні, калі гаспадары чатыры разы трапілі ў вароты гамяльчан. Пачатак разгрому паклаў Абу-Саід Эльдарушаў, які рэалізаваў пенальці на 27-й хвіліне гульні. А потым Мікіта Баранок, Глеб Жэрдзеў і Одзе Абдулахі забілі яшчэ тры мячы. Пасля перапынку госці крыху актывізаваліся, але так і не змаглі забіць хаця б адзін гол. А ў самым канцы гульні Мікіта Глушкоў паставіў апошнюю кропку - 5:0. "МЛ Віцебск" у гэтым сезоне ўпершыню прабіўся ў элітны дывізіён нацыянальнага чэмпіянату і адразу заваяваў залатыя медалі.

Адзіныя канкурэнты каманды Міхаіла Марціновіча ў барацьбе за золата мінскія дынамаўцы перамаглі на выездзе брэсцкае "Дынама" з лікам 2:0. У канцы першага тайма вызначыўся Іван Бахар, а ў другой палове гульні другі мяч забіў Аляксей Вакуліч.

Уладальнікам бронзы стала мазырская "Славія", якая нечакана ўступіла на сваім полі "Мінску" з лікам 2:3. У Жодзіне футбалісты "Тарпеда-БелАЗа" згулялі ўнічыю з "Іслаччу" з Мінскага раёна - 0:0. БАТЭ на полі "Барысаў-Арэны" разграміў наваполацкі "Нафтан" - 5:0, а футбалісты "Смаргоні" ў сябе дома выйгралі ў "Маладзечна" з мінімальнай перавагай - 1:0. Гродзенскі "Нёман" на сваім полі быў мацнейшым за футбалістаў "Віцебска" - 3:1, а дзяржынскі "Арсенал" атрымаў валявую вікторыю над "Слуцкам" - 2:1.
Становішча ў групе лідараў пасля 29 тураў: "МЛ Віцебск" - 67 ачкоў, "Дынама" (Мінск) - 62, "Славія" - 54. Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца "Маладзечна" і "Слуцк", якія пакідаюць вышэйшую лігу. У наступным сезоне іх заменяць футбалісты "Баранавіч" і магілёўскага "Дняпра".-0-