Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2020, 11:36

Футбалісты "Чэлсі" дапамаглі "Ліверпулю" 19-ы раз стаць чэмпіёнам Англіі

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Ліверпуля" сталі чэмпіёнамі Англіі за сем тураў да фінішу турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 31-га тура падапечныя Юргена Клопа разграмілі лонданскі "Крыстал Пэлас" (4:0), і дзякуючы перамозе лонданскага "Чэлсі" над іх адзіным канкурэнтам "Манчэстэр Сіці" (2:1) "Ліверпуль" стаў недасягальны. Для яго гэта 19-ы чэмпіёнскі тытул і першы з 1990 года, больш толькі ў футбалістаў "Манчэстэр Юнайтэд", якія з'яўляюцца 20-разовымі чэмпіёнамі Англіі. Пасля 31 тура ў актыве наваспечанага чэмпіёна 86 ачкоў, "Манчэстэр Сіці" адстае на 23 балы, трэцім ідзе "Лестэр" - 55 ачкоў, у "Чэлсі" на адзін бал менш.

З вядучых еўрапейскіх чэмпіянатаў раней пераможца вызначыўся ў Германіі - свой 30-ы тытул заваявала мюнхенская "Баварыя". Заключны, 34-ы тур каманды бундэслігі правядуць 27 чэрвеня. У "Баварыі" цяпер 79 ачкоў, у сярэбранага прызёра дортмундскай "Барусіі" на 10 менш, за трэцяе месца вядуць барацьбу "Лейпцыг" (63 ачкі), менхенгладбахская "Барусія" (62) і леверкузенскі "Баер" (60).

У іншых топ-чэмпіянатах Старога Свету ўладальнікі залатых медалёў яшчэ не вядомы. У Іспаніі пасля 31-га тура лідзіруюць два гранды - "Барселона" і мадрыдскі "Рэал", якія набралі па 68 ачкоў, у мадрыдскага "Атлетыка" 55 ачкоў, у "Севільі" - 53.

Лідар чэмпіянату Італіі турынскі "Ювентус" сёння ў дамашнім паядынку 28-га тура прыме гасцей з "Лечэ". Цяпер у актыве "Ювентуса" 66 ачкоў, другім ідзе рымскі "Лацыа" - 62 ачкі, трэцяе месца займае міланскі "Інтэр", у якога 58 ачкоў, замыкае квартэт мацнейшых "Аталанта" з Бергамо, якая набрала 54 ачкі.

Чэмпіянат Францыі быў завершаны датэрмінова, яго пераможцам быў аб'яўлены "Пары Сен-Жэрмен", другім стаў "Марсэль", трэцяе месца ў футбалістаў "Рэнна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі