Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Футбалісты БАТЭ ўступілі "Чэлсі" ў чацвёртым туры Лігі Еўропы

Спорт 09.11.2018 | 09:18
Аліўе Жыру змагаецца за мяч
Аліўе Жыру змагаецца за мяч

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты БАТЭ ўступілі "Чэлсі" з мінімальным лікам 0:1 у чацвёртым туры Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда, якая ўжо забяспечыла сабе першае месца ў чэмпіянаце краіны, сканцэнтравала свае намаганні на выступленні ў Лізе Еўропы. "Чэлсі" - адзін з самых знакамітых клубаў Англіі. Нягледзячы на статус саперніка падапечныя Аляксея Багі пастараліся паказаць цікавую гульню і стварылі небяспечных момантаў у матчы на "Барысаў-Арэне" больш, чым госці з Туманнага Альбіёна.

У параўнанні з сустрэчай гэтых клубаў у Лондане два тыдні таму беларуская каманда не дапусціла грубых памылак у абароне. Футбалісты БАТЭ да сярэдзіны першага тайма ўпэўнена кантралявалі мяч, а на 12-й хвіліне Дзмітрый Бага меў найбольш рэальны шанц адкрыць лік. Пасля паса Аляксандра Глеба паўабаронца з 20 метраў адправіў мяч у штангу.

У наступнай атацы барысаўчане пасля розыгрышу вуглавога зноў маглі забіць, але ад прапушчанага мяча "Чэлсі" выратаваў галкіпер. Лонданцы толькі пасля 25-й хвіліны сталі часцей кантраляваць мяч, але рэальных пагроз каля варот Дзяніса Шчарбіцкага не стварылі.

Усё змянілася для беларускай каманды пасля перапынку. "Чэлсі" не ўдалося цалкам перахапіць ініцыятыву, але адной удалай камбінацыі хапіла падапечным Маўрыца Сары, каб адкрыць лік. У самым пачатку другога тайма англійскі клуб правёў некалькі небяспечных нападзенняў. На 53-й хвіліне Палміеры Эмерсан зрабіў навес у штрафную барысаўчан, дзе абаронцаў у барацьбе за мяч апярэдзіў нападаючы Аліўе Жыру, галавой пераправіўшы мяч у бліжэйшую ад галкіпера Дзяніса Шчарбіцкага "дзявятку" - 1:0.

Далей гульня праходзіла больш адкрыта, каманды стараліся небяспечна пагражаць варотам адзін аднаго. На 60-й хвіліне выдатны шанц зрабіць лічбы на табло аднолькавымі ўпусціў Аляксей Рыяс, прабіўшы вышэй за вароты з-за межаў штрафной "Чэлсі".

Першы матч у групе L паміж БАТЭ і "Чэлсі" ў Лондане завяршыўся перамогай англічан - 3:1.

Пасля перамогі ў Барысаве ў актыве "Чэлсі" стала 12 ачкоў пасля чатырох сустрэч, англічане забяспечылі сабе ўдзел у плэй-оф Лігі Еўропы. У барысаўскага БАТЭ - тры балы. Наступны матч у Лізе Еўропы беларускі клуб правядзе 29 лістапада і прыме на сваім полі венгерскі "Відзі".-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.