Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2021, 15:58

Футбалісткі "Нёмана" разграмілі гамяльчанак у матчы жаночага чэмпіянату Беларусі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі гродзенскага "Нёмана" разграмілі каманду Гомельскай вобласці ў апошнім матчы другога тура жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гуляючы ў гасцях у дэбютанта нацыянальнага першынства, уладальніцы бронзавых медалёў ужо да перапынку забілі шэсць мячоў, а ў другой палавіне яшчэ пяць разоў паразілі вароты саперніц - 11:0.

Яшчэ два навічкі жаночай лігі таксама пацярпелі значныя паражэнні. Футбалісткі "Віцебска" на сваім полі былі слабейшыя за сталічную "Зорку-БДУ" - 1:8, а брэсцкае "Дынама" таксама ў сябе дома не змагло аказаць дастойнае супраціўленне магілёўскаму "Дняпру", уступіўшы з "сухім" лікам 0:7.

Дзеючыя чэмпіёнкі краіны футбалісткі мінскага "Дынама-БДУФК" разграмілі на сваёй арэне юніёрскую зборную Беларусі (U-19) з лікам 16:0. У першым туры дынамаўская дружына таксама ў сябе дома не пакінула шанцаў гасцям з "Бабруйчанкі" - 6:0. Сярэбраныя прызёры мінулага першынства спартсменкі "Мінска" ўпэўнена абыгралі ў Бабруйску мясцовую "Бабруйчанку" з рэзультатам 4:0.

Турнірную табліцу ўзначальваюць "Дынама-БДУФК", "Нёман" і "Мінск", якія набралі па 6 ачкоў з 6 магчымых. Па 3 балы ў актыве "Дняпра" і "Зоркі-БДУ", астатнія каманды ачкоў пакуль не набралі. Спіс лепшых бамбардзіраў 30-га жаночага чэмпіянату Беларусі ўзначальвае 20-гадовую паўабаронца "Нёмана" Джульета Нана з Буркіна-Фасо, якая забіла ў дзвюх гульнях 7 мячоў.

Матчы трэцяга тура пройдуць 2-4 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі