Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2021, 19:39

Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі перамаглі армянак у таварыскіх матчах

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) двойчы абыгралі з вялікім лікам равесніц з Арменіі ў таварыскіх матчах у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў другім спарынгу на полі ФК "Мінск" гаспадыні разграмілі гасцей з лікам 7:1. Хет-трык у свой актыў запісала Наталля Асмыковіч.

У першым кантрольным матчы беларуская каманда выйграла ў армянак з лікам 3:0. Наталля Асмыковіч аформіла галявы дубль, а яшчэ адзін мяч забіла Настасся Кунцэвіч.

Для беларусак гэтыя спарынгі сталі адным з этапаў падрыхтоўкі да старту ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы. Восенню ў першым раўндзе кваліфікацыі сапернікамі беларускай дружыны будуць футбалісткі Кіпра, Фарэрскіх астравоў і Паўночнай Македоніі. Фінальная стадыя кантынентальнага першынства з удзелам васьмі лепшых зборных пройдзе летам 2022 года ў Чэхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі