Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2022, 15:43

Фінал турніру "Залатая шайба" ў малодшай групе стартаваў у Мінску

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў юных хакеістаў "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі ў дывізіёне А ў малодшай узроставай групе (2009-2010 гады нараджэння) стартаваў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На лёдзе сталічнай "Чыжоўка-Арэны" барацьбу за ўзнагароды пачалі сем лепшых каманд, якія прабіліся ў фінал праз адборачныя турніры: "Атлант" (Брэсцкая вобласць), "Паўночныя мядзведзі" (Віцебская вобласць), "Вымпел" (Гомель), "Прынёманскія ястрабы" (Кастрычніцкі раён, Гродна), "Шклоўскія льдзіны" (Магілёўская вобласць), "Тарнада" (Кастрычніцкі раён, Мінск), "Партызан" (Партызанскі раён, Мінск). У кваліфікацыйных спаборніцтвах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прынялі ўдзел больш за 800 юных хакеістаў з 73 каманд. У дывізіёне А гуляюць каманды з гарадоў і раёнаў, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны.

Удзельнікі фінальнага раўнда спачатку правядуць паядынкі ў дзвюх папярэдніх групах, а 12 сакавіка будуць вызначаны пераможца і прызёры. Фіналы ў дывізіёне Б адбудуцца з 16 па 18 сакавіка (старэйшая ўзроставая група) і з 23 па 25 сакавіка (малодшая ўзроставая група).

На мінулым тыдні пераможцамі спаборніцтваў у старэйшай узроставай групе (2007-2008 гады нараджэння) сталі "Прынёманскія ястрабы", серабро ў "Тарнада", бронзу заваявалі хакеісты "Лакаматыва" з Цэнтральнага раёна Мінска.

Акрамя спаборніцтваў на лядовых пляцоўках для ўсіх удзельнікаў фінальнай стадыі арганізаваны розныя мерапрыемствы. У прыватнасці, будучыя зоркі хакея наведаюць аквапарк "Лебядзіны".

Турнір "Залатая шайба" ў Беларусі адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў 1997 годзе. Арганізуюць спаборніцтвы Міністэрства спорту і турызму, Мінадукацыі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Федэрацыя хакея Беларусі і Прэзідэнцкі спартыўны клуб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі