Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2020, 09:25

ЕГФ назвала 10 удзельнікаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, БГК - у лісце чакання

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская гандбольная федэрацыя (ЕГФ) назвала 10 каманд, якія выступяць на групавым этапе новага сезона Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У турніры згуляюць два прадстаўнікі нямецкай бундэслігі "Кіль" і "Фленсбург", а таксама іспанская "Барселона", дацкі "Ольбарг", венгерскі "Веспрэм", харвацкі "Заграб", французскі "Пары Сен-Жэрмен", партугальскі "Порту", паўночнамакедонскі "Вардар" са Скоп'я і польскі "Вівэ" з Кельцаў, у якім гуляюць беларускія гандбалісты Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш.

Яшчэ шэсць каманд, якія выступяць у галоўным кантынентальным турніры, ЕГФ назаве 19 чэрвеня. У "ліст чакання" трапілі 14 прэтэндэнтаў, сярод якіх чэмпіён Беларусі Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, а таксама швейцарскі "Шафхаўзен", нарвежскі "Эльверум", славенскі "Цэле", венгерскі "Пік" з Сегеда, іспанскі "Адэмар" з Леона, французскі "Нант", дацкі "Гудме", польская "Вісла" з Плоцка, партугальскі "Спортынг" з Лісабона, паўночнамакедонскі "Еўрафарм" з Біталы, турэцкі "Бешыкташ" са Стамбула, румынскае "Дынама" з Бухарэста і ўкраінскі "Матор" з Запарожжа, у якім выступяць беларусы Барыс Пухоўскі, Максім Бабічаў, Іван Мароз і Вячаслаў Бохан.

Жараб'ёўка групавога этапу новага сезона гандбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе 1 ліпеня ў Вене.

У гэтым сезоне Лігі чэмпіёнаў прайшоў толькі групавы этап. Затым у сакавіку ў сувязі з пандэміяй каранавіруса ЕГФ прыняла рашэнне не праводзіць матчы 1/8 і 1/4 фіналу, а завяршыць сезон "Фіналам чатырох", у якім выступяць па дзве лепшыя каманды з дзвюх папярэдніх груп - "Барселона", "Пары Сен-Жэрмен", "Кіль" і "Веспрэм". Плануецца, што вырашальны этап чэмпіёнскай Лігі пройдзе 28-29 снежня ў нямецкім Кёльне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі