Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лістапада 2019, 10:36

Дыега Марадона павіншаваў брэсцкае "Дынама" з тытулам чэмпіёна Беларусі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зорка сусветнага футбола Дыега Марадона павіншаваў брэсцкае "Дынама" з заваяваннем тытула чэмпіёна Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У віншаванні, размешчаным у "Інстаграм", знакаміты аргенцінец напісаў, што вельмі рады павіншаваць футбалістаў, трэнераў і кіраўніка брэсцкага "Дынама" з заваяваннем першага месца ў чэмпіянаце Беларусі. Дыега Марадона завяршыў сваё паведамленне па-руску: "Мои поздравления!!!"

Дыега Марадона ў маі 2018 года стаў ганаровым прэзідэнтам брэсцкага "Дынама" і ў ліпені таго ж года наведаў адзін з матчаў беларускага чэмпіянату ў Брэсце.

Брэсцкія дынамаўцы 24 лістапада ў гульні 29-га тура цяперашняга чэмпіянату краіны перамаглі на сваім полі "Віцебск" (1:0) і за тур да фінішу сталі недасягальнымі для канкурэнтаў, упершыню заваяваўшы залатыя медалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі