Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 красавіка 2021, 17:04

Дэмба Дарба прызнаны лепшым іграком 6-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы салігорскага "Шахцёра" Дэмба Дарба прызнаны лепшым іграком 6-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным дамашнім паядынку з брэсцкім "Рухам" (4:1) гамбійскі форвард аформіў хет-трык і зрабіў адну галявую перадачу. Усяго за мінулыя шэсць тураў 22-гадовы Дэмба Дарба восем разоў трапіў у вароты сапернікаў, ён з'яўляецца лідарам бамбардзірскай гонкі.

Чэмпіёны краіны футбалісты "Шахцёра" на старце новага сезона набралі 18 ачкоў з 18 магчымых і ўпэўнена ўзначальваюць турнірную табліцу.

Становішча каманд пасля шасці тураў: "Шахцёр" - 18 ачкоў, БАТЭ - 14, "Дынама" (Брэст) - 12, "Дынама" (Мінск) - 11, "Гомель" - 11, "Іслач" - 9, "Рух" - 9, "Мінск" - 8, "Віцебск" - 7, "Тарпеда-БелАЗ" - 7, "Слуцк" - 5, "Энергетык-БДУ" - 5, "Смаргонь" - 4, "Славія" - 4, "Спадарожнік" - 3, "Нёман" - 3.

Сустрэчы 7-га тура адбудуцца 29 красавіка - 1 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі