Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лістапада 2020, 15:46

Данііл Мядзведзеў перамог Новака Джокавіча на падагульняючым турніры АТР у Лондане

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расіянін Данііл Мядзведзеў абыграў першую ракетку свету серба Новака Джокавіча на падагульняючым турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР), які праходзіць у Лондане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку другога тура папярэдняга этапу расійскі тэнісіст, які займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу, перамог галоўнага фаварыта ў двух сэтах - 6:3, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 22 хвіліны. На старце турніру Данііл Мядзведзеў быў мацнейшым за прадстаўніка Германіі Аляксандра Зверава (7-ы нумар рэйтынгу АТР) - 6:3, 6:4, а Новак Джокавіч абыграў аргенцінца Дыега Шварцмана (9) - 6:3, 6:2. У другім туры Аляксандр Звераў абыграў Дыега Шварцмана ў трохсэтавым матчы - 6:3, 4:6, 6:3.

Сёння ў іншай групе яе лідар аўстрыец Дамінік Цім (3) сустрэнецца з расійскім тэнісістам Андрэем Рублёвым (8), а другі нумар сусветнага рэйтынгу іспанец Рафаэль Надаль згуляе з пераможцам мінулага падагульняючага турніру грэкам Стэфанасам Цыцыпасам (6). У актыве Дамініка Ціма дзве вікторыі, па адным выйгрышы ў Рафаэля Надаля і Стэфанаса Цыцыпаса, Андрэй Рублёў прайграў абодва свае паядынкі.

У паўфінал выйдуць па два лепшыя тэнісісты з кожнай групы. Агульны прызавы фонд цяперашняга турніру, які завершыцца 22 лістапада, складае $5,7 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі