Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2022, 12:57

Чатыры беларускія біятланісткі выступяць у алімпійскай спрынтарскай гонцы

10 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. У жаночай спрынтарскай гонцы Алімпіяды-2022 прымуць удзел чатыры беларускія біятланісткі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў трэнерскім штабе зборнай Беларусі.

Заўтра на дыстанцыю, працягласцю 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі, выйдуць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка і Алена Кручынкіна. Жаночая спрынтарская гонка пачнецца на трасе ў Чжанцзякоу апоўдні 11 лютага.

Пазаўчора першы медаль пекінскіх гульняў алімпійскай зборнай Беларусі прынёс біятланіст Антон Смольскі, які заваяваў серабро ў індывідуальнай гонцы на 20 км. Усяго біятланісты разыгрываюць 11 камплектаў алімпійскіх узнагарод.

Расклад астатніх алімпійскіх гонак:

11 лютага - жаночы спрынт.

12 лютага - мужчынскі спрынт.

13 лютага - мужчынская гонка праследавання; жаночая гонка праследавання.

15 лютага - мужчынская эстафета.

16 лютага - жаночая эстафета.

18 лютага - мужчынскі мас-старт.

19 лютага - жаночы мас-старт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі