Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2021, 09:03

Бухарэст і Рым прымуць матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбудуцца чарговыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На полі Нацыянальнага стадыёна ў Бухарэсце футбалісты іспанскага "Атлетыка" з Мадрыда прымуць англійскі "Чэлсі" з Лондана (пачатак у 23.00, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5"). Гэту сустрэчу будзе судзіць брыгада нямецкіх арбітраў на чале з Феліксам Брыхам. Перад ад'ездам у румынскую сталіцу "Атлетыка" ў матчы 24-га тура нацыянальнага першынства нечакана прайграў на сваёй арэне гасцям з "Левантэ" з лікам 0:2, але захаваў за сабой першае месца ў турнірнай табліцы. Футбалісты "Чэлсі" ў 25-м туры згулялі ўнічыю ў гасцях у "Цюрыха" (1:1) і займаюць 5-е месца ў англійскай прэм'ер-лізе.

У іншым сённяшнім паядынку італьянскі "Лацыа" прыме на рымскім "Стадыё Алімпіка" дзеючага пераможцу Лігі чэмпіёнаў мюнхенскую "Баварыю". Іх сустрэчу рассудзіць ізраільская брыгада рэферы, якую ўзначаліць Орэль Грынфельд. У мінулы ўік-энд футбалісты "Лацыа" ў 23-м туры чэмпіянату краіны адолелі на сваім полі "Сампдорыю" (1:0) і займаюць 5-е месца ў табліцы серыі А. Баварцы ўступілі ў Франкфурце мясцоваму "Айнтрахту" з лікам 1:2, але засталіся лідарамі Бундэслігі пасля 22 тураў.

Яшчэ два матчы 1/8 фіналу ЛЧ адбудуцца 24 лютага: "Аталанта" (Бергама, Італія) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Барусія" (Менхенгладбах, Германія) - "Манчэстэр Сіці" (Англія).

На мінулым тыдні прайшлі першыя сустрэчы гэтай стадыі чэмпіёнскай Лігі: "Барселона" (Іспанія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - 1:4, "Лейпцыг" (Германія) - "Ліверпуль" (Англія) - 0:2, "Севілья" (Іспанія) - "Барусія" (Дортмунд, Германія) - 2:3, "Порту" (Партугалія) - "Ювентус" (Турын, Італія) - 2:1.

Паядынкі ў адказ за выхад у чвэрцьфінал пройдуць 9-17 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі