Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 сакавіка 2020, 13:45

Будучыня Алімпіяды ў Токіа будзе вырашана ў красавіку

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заявіў, што рашэнне аб пераносе Алімпіяды ў Токіа будзе прынята на працягу наступнага месяца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Reuters.

"МАК у супрацоўніцтве з аргкамітэтам Гульняў-2020 у Токіа, уладамі Японіі і горада Токіа абмяркоўваюць розныя варыянты правядзення Алімпіяды ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі - аж да пераносу спаборніцтваў. Мы павінны падвесці вынікі гэтых перагавораў на працягу наступных чатырох тыдняў", - адзначаюць у камітэце.

Гульні могуць быць праведзены ў раней вызначаныя тэрміны, таму што ў самой Японіі сітуацыя з каранавірусам паляпшаецца. У той жа час у МАК адзначаюць імклівае распаўсюджванне інфекцыі ў іншых краінах.

Як паведамлялася, у выпадку адмены Алімпіяды ў Токіа гэтым летам японцы страцяць $74,2 млрд. У той жа час міністр Японіі па справах Алімпійскіх гульняў Сейка Хасімота дапускала магчымасць перанясення Гульняў. МАК у сваю чаргу заяўляў аб намеры правесці галоўныя старты чатырохгоддзя ў Токіа ў агавораныя тэрміны. Плануецца, што XXXII летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі