Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 кастрычніка 2022, 14:05

Брэсцкае "Дынама" прыме "Днепр" у матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адкрываецца праграма 24-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку футбалісты брэсцкага "Дынама" прымуць на сваім полі магілёўскі "Днепр".

Заўтра лідар першынства мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях у "Віцебска". Таксама ў суботу футбалісты "Слуцка" прымуць гасцей з барысаўскага БАТЭ, у Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца з "Гомелем", а ў Салігорску "Шахцёр" будзе сапернічаць з "Мінскам".

У нядзелю, 9 кастрычніка, адбудуцца яшчэ тры паядынкі: "Энергетык-БДУ" - "Арсенал", "Іслач" - "Белшына", "Нёман" - "Славія".

Становішча каманд цяпер такое: "Дынама" (Мінск) - 46 ачкоў (22 матчы), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 45 (22), "Шахцёр" (Салігорск) - 43 (22), БАТЭ - 42 (23), "Іслач" (Мінскі раён) - 40 (23), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 36 (23), "Мінск" - 35 (23), "Гомель" - 34 (23), "Нёман" (Гродна) - 30 (23), "Славія" (Мазыр) - 29 (23), "Слуцк" - 26 (23), "Белшына" (Бабруйск) - 25 (23), "Дынама" (Брэст) - 19 (22), "Віцебск" - 19 (23), "Арсенал" (Дзяржынск) - 14 (23), "Днепр" (Магілёў) - 12 (23). Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 20 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі