Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2022, 11:51

БК "Мінск" пацярпеў трэцяе паражэнне ў Адзінай лізе ВТБ

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Мінска" пацярпелі трэцяе паражэнне на старце новага сезона Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

12 кастрычніка чэмпіёны Беларусі прайгралі ў Маскве навічку "банкаўскага" турніру клубу МБА з рэзультатам 62:81. 

У стартавым паядынку гэтага сезона падапечныя Расціслава Вергуна прайгралі ў сябе дома пермскаму клубу "Парма-Пары" (48:77), а потым уступілі ў гасцях аднаму з галоўных фаварытаў турніру маскоўскаму ЦСКА (63:107). Баскетбалісты МБА выйгралі ў Краснадары ў мясцовага клуба "Лакаматыў-Кубань" (86:73), а потым у казахстанскай сталіцы ўзялі верх над "Астаной" (103:69). Свой наступны паядынак мінчане правядуць 17 кастрычніка на сваёй арэне супраць саратаўскага "Аўтадора".

У другім матчы 12 кастрычніка яшчэ адны дэбютанты лігі баскетбалісты "Самары" дабіліся першай перамогі, выйграўшы на сваёй пляцоўцы ў краснаярскага "Енісея" з лікам 92:86.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі