Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 красавіка 2020, 16:14

БГК імя Мяшкова перамог "Машэку", СКА быў мацнейшы за "Гомель" у матчах чарговага тура чэмпіянату Беларусі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля невялікага перапынку аднавіліся матчы мужчынскага гандбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы чэмпіён і лідар гэтага першынства Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў Магілёве без праблем перайграў "Машэку" з лікам 35:19 (16:12). У складзе пераможцаў самымі рэзультатыўнымі сталі Мікіта Вайлупаў і Максім Баранаў, якія закінулі па 5 мячоў, у гаспадароў Максім Цыганкоў вызначыўся 4 разы.

Віцэ-чэмпіёны краіны гандбалісты мінскага СКА не без намаганняў абыгралі на сваёй пляцоўцы гасцей з "Гомеля" - 33:27 (17:10). Гаспадары даволі ўпэўнена лідзіравалі, і хоць за 10 мінут да канца сустрэчы сапернікі змаглі зраўнаваць лік, у выніку армейцы ўсё ж перамаглі. Лепшым снайперам СКА стаў Юльян Гірык, які 9 разоў паражаў вароты сапернікаў. У гамяльчан па 8 мячоў у свой актыў запісалі Дзмітрый Смолікаў і Сяргей Арлоўскі.

Становішча каманд цяпер такое: БГК імя Мяшкова - 48 ачкоў (25 матчаў), СКА - 44 (26), "Машэка" - 21 (25), БДУФК-СКА (Мінск) - 15 (25), "Кронан" (Гродна) - 14 (25), "Гомель" - 10 (26).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Максім Нясвадзьба ("Кронан"), які закінуў 167 мячоў.

Чарговыя сустрэчы адбудуцца 25 красавіка: сталічны БДУФК-СКА прыме гандбалістаў "Гомеля", у Магілёве "Машэка" сустрэнецца з "Кронанам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі