Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 жніўня 2020, 15:52

Беларусы выйшлі ў чвэрцьфінал баскетбольнага Global Challenge

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юнацкая зборная Беларусі (U-17) прабілася ў чвэрцьфінал конкурсу баскетбольнага майстэрства Global Challenge, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У групе С фінальнага этапу падапечныя Аляксея Сухавецкага занялі другое месца, перамогшы равеснікаў з Уганды і Турцыі, але ўступілі камандзе Манголіі. Цяпер у паядынку за выхад у паўфінал беларусы 21 жніўня будуць спаборнічаць з камандай Балгарыі. Склады астатніх чвэрцьфінальных пар: Гвінея - Італія, Пуэрта-Рыка - Манголія, Іспанія - Панама.

Гэты турнір замяніў юнацкія чэмпіянаты планеты, якія былі адменены з-за пандэміі каранавіруса. Згодна з сістэмай спаборніцтваў, каманды сустракаюцца паміж сабой завочна. Калектывы праходзяць эстафету на час, яе ход фіксуецца на відэа. Потым запісы адпраўляюць у офіс міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) для вызначэння якасці і хуткасці баскетбольнага майстэрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі