Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 верасня 2021, 19:44

Беларусы перамаглі на старце турніру па міні-футболе на першых Гульнях СНД

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На першых Гульнях краін СНД у Казані стартаваў турнір па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Юнацкая зборная Беларусі (U-19) у першым матчы папярэдняй групы В сустракалася з камандай Азербайджана і атрымала пераканаўчую перамогу з сухім лікам 6:0. Заўтра падапечныя Аляксандра Чэрніка сустрэнуцца са спартсменамі Кыргызстана. У папярэдняй групе А каманда Расіі разграміла сапернікаў з Малдовы з рэзультатам 16:3. Тут таксама згуляе каманда Узбекістана. У паўфінал выйдуць па дзве лепшыя дружыны з кожнай групы, а каманды, якія фінішуюць апошнімі, сустрэнуцца ў матчы за пятае падагульняючае месца. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 10 верасня, а фінал і матчы за бронзавыя ўзнагароды пройдуць 11 верасня.

Для беларускай каманды спаборніцтвы ў сталіцы Татарстана з'яўляюцца праверкай сіл перад кваліфікацыйным турнірам юнацкага чэмпіянату Еўропы-2022 года. Сапернікамі беларусаў у 7-й адборачнай групе будуць равеснікі з Харватыі, Латвіі і Азербайджана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі