Фота beachsoccer.by
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе з перамогі стартавала ў Суперфінале Еўралігі ў італьянскім Віярэджа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым паядынку папярэдняй групы А падапечныя Нікаласа Альварада абыгралі дзеючага пераможцу Еўралігі каманду Партугаліі з лікам 4:3. Гульня пачалася з атак беларусаў, але лік адкрылі сапернікі - на 5-й мінуце Бернарда Марцінс рэалізаваў пенальці. Беларуская дружына прадаўжала атакаваць і за паўтары мінуты да першага перапынку Алег Гапон эфектным ударам аднавіў парытэт - 1:1. Адразу пасля пачатку другога перыяду Андрэ Лаўрэнса з пенальці зноў вывеў наперад партугальцаў - 2:1. На старце заключнай трэці матча ён жа забіў трэці гол, але тут жа на працягу 25 секунд дакладнымі ўдарамі адказалі Юрый Пятроўскі і Яўген Новікаў, а потым Алег Гапон забіў свой другі мяч - 4:3 на карысць беларускай каманды.
Заўтра беларусы згуляюць з французамі, а 12 верасня завершаць першы этап матчам з уладальнікамі серабра мінулага сезона італьянцамі. У гэтым годзе беларуская дружына прыняла ўдзел у двух этапах Еўралігі. У Батумі былі разгромлены каманды Турцыі (12:1), Германіі (6:1) і Чэхіі (9:2). У італьянскім горадзе Кастэламарэ-дзі-Стабія беларусы перамаглі каманду Малдовы (5:3), атрымалі тэхнічную перамогу над Латвіяй (3:0) і ўступілі швейцарцам (7:9).
У стартавым матчы квартэта В вырашальнага этапу зборная Украіны адолела каманду Швейцарыі з мінімальнай перавагай у ліку - 5:4. Пазней іспанцы згуляюць з датчанамі. Па выніках першага этапу барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Паўфіналы адбудуцца 13 верасня, а паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу пройдуць 14 верасня.
У двух папярэдніх сезонах зборная Беларусі станавілася ўладальнікам бронзавых узнагарод Еўралігі, а ў 2021 годзе ўзялі серабро. У вырашальным паядынку мінулага сезона партугальцы разграмілі італьянцаў (5:1), дзявяты раз стаўшы пераможцамі гэтых спаборніцтваў. У матчы за трэцяе месца беларусы перайгралі іспанцаў (6:1).-0-