Кацярына Андрэева і Дзмітрый Блінаў
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На міжнародным турніры "Кубак мацнейшых" па фігурным катанні, які праходзіць у "Чыжоўка-Арэне", разыграны першыя камплекты ўзнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першыя прызёры турніру вызначыліся ў танцах на лёдзе. Сярод сеніёраў перамогу атрымалі нашы Кацярына Андрэева і Дзмітрый Блінаў, якія набралі ўвогуле 188,76 бала. Другі і трэці рэзультаты паказалі дуэты з Расіі, яшчэ адна беларуская пара Вікторыя Пласконная - Уладзіслаў Сыцік стала чацвёртай (163,35), да тройкі не хапіла 2,2 ачка.
У гэтай жа дысцыпліне ў юніёраў увесь п'едэстал занялі расійскія дуэты. Лепшымі з нашых юнакоў былі Варвара Раўгень і Міхаіл Прусянкоў (7-е месца). 9 снежня мужчыны і жанчыны выступяць у кароткай праграме, адвольныя запланаваны на чацвер. Кубак мацнейшых па фігурным катанні, які сабраў больш за 130 спартсменаў з дзвюх краін, завершыцца 12 снежня.-0-