Фота з архіва
31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Мікалай Галяк стаў паўфіналістам турніру ITF-25 у Кітаі з прызавым фондам $30 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім паядынку чвэрцьфінальнай стадыі беларус перамог аўстралійскага тэнісіста Акіру Санцілана - 6:2, 6:2, а заўтра ў паўфінале яго сапернікам будзе кітаец Е Конг Мо. У першым раўндзе Мікалай Галяк таксама ўпэўнена абыграў у двух сэтах японца Тамахіра Масабаясі - 6:4, 6:0, а ў 1/8 фіналу таксама ў дзвюх партыях абыграў кітайскага тэнісіста Фанмінг Мена - 6:3, 6:0.
На жаночым турніры ў Ташкенце беларуская тэнісістка Дар'я Хамуцянская выйшла ў паўфінал. Яна была мацнейшай за літоўскую тэнісістку Лайму Уладсан. Першую партыю беларуска выйграла з лікам 6:4, у другім сэце вяла 4:1, пасля чаго саперніца не змагла прадоўжыць гульню. У 1/16 фіналу спаборніцтваў у Ташкенце Хамуцянская перамагла расійскую тэнісістку Сафію Суславу - 6:1, 6:2, а потым абыграла яшчэ адну расіянку Кацярыну Тупіцыну - 7:6 (7:5), 6:1.
Турніры ў Кітаі і Узбекістане завершацца 2 лістапада.-0-