Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 чэрвеня 2021, 11:15

Беларускія тэнісісты стартуюць на Уімблдонскім турніры

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На травяных кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба сёння стартуе 134-ы Уімблдонскі тэнісны турнір, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першым з шасці прадстаўнікоў Беларусі ў барацьбу ўступіць Ягор Герасімаў (72-і нумар сусветнага рэйтынгу), які ў 1/64 фіналу мужчынскага адзіночнага разраду сустрэнецца з брытанцам Джэем Кларкам (233).

У першым раўндзе жаночага адзіночнага разраду чацвёртая ракетка свету Арына Сабаленка згуляе з румынкай Монікай Нікулеску, якая займае 175-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Заўтра Вікторыя Азаранка (14) сустрэнецца з украінскай тэнісісткай Кацярынай Казловай (161). Аляксандра Сасновіч (100) будзе сапернічаць з праслаўленай амерыканскай тэнісісткай Серэнай Уільямс (8), якая сем разоў выйгравала Уімблдон. Вольга Гаварцова (136) згуляе з яшчэ адной амерыканкай Кока Вандэвеге (203).

Ілья Івашка (87) пачне трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" матчам з іспанцам Хаўме Муньярам (69).

Матчы Уімблдонскага турніру пройдуць з 28 чэрвеня па 10 ліпеня. У гэтым годзе яго агульны прызавы фонд складзе 35 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па 1,7 млн фунтаў стэрлінгаў. У мінулым годзе турнір не праводзіўся з-за пандэміі каранавіруса. У 2019 годзе пераможцам у жанчын упершыню стала Сімона Халеп, у мужчын свой пяты чэмпіёнскі тытул заваяваў серб Новак Джокавіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі