Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2021, 09:32

Беларускія тэнісісты правядуць матчы на турнірах у Лінцы і Стакгольме

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты сёння правядуць чарговыя сустрэчы на турнірах у Аўстрыі і Швецыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандра Сасновіч (85-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у 1/8 фіналу спаборніцтваў у Лінцы з прызавым фондам $235 тыс. сустрэнецца з экс-першай ракеткай планеты Сімонай Халеп, якая цяпер займае 22-е месца ў рэйтынгу WTA. У першым раўндзе беларуска абыграла ў трохсэтавым паядынку французскую тэнісістку Фіёну Фэра (105) - 6:2, 3:6, 6:2. На старце парнага разраду гэтых спаборніцтваў беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і расіянка Ірына Храмачова перамаглі ў дзвюх партыях на тай-брэйкай індыйска-нідэрландскі тандэм Анкіта Райна / Разалі ван дэр Хук - 7:6 (7:3), 7:6 (7:2). У сённяшнім чвэрцьфінале Марозава і Храмачова будуць сапернічаць з нямецка-чэшскай парай Юлія Лохаф / Рэната Ворачава.

На мужчынскім турніры ў Стакгольме з прызавым фондам 635,7 тыс. еўра беларус Ягор Герасімаў (113) у 1/16 фіналу адзіночнага разраду згуляе сёння з амерыканскім тэнісістам Тэйларам Фрыцам (26). Пераможца гэтай сустрэчы ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал будзе сапернічаць яшчэ з адным прадстаўніком ЗША Томі Полам (53).

Спаборніцтвы ў Лінцы завершацца 12 лістапада, а турнір у шведскай сталіцы фінішуе на дзень пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі