Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2021, 09:02

Беларускія стралкі з лука выйгралі чатыры медалі на міжнародным турніры ў Львове

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія стралкі з лука выйгралі чатыры медалі на міжнародным турніры "Залатая восень", які завяршыўся ў Львове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе РЦАП па стральбе.

У камандных спаборніцтвах у мужчын на рахунку беларускіх лучнікаў адразу дзве ўзнагароды. Золата выйгралі Аляксандр Лягушаў, Антон Прылепаў і Раман Нікіцёнак, якія перамаглі ў фінале каманду "Львоўская ШВСМ" з лікам 28:27. Акрамя таго, Антон Кароўкін, Павел Далідовіч і Святаслаў Царанкоў заваявалі бронзу. У асабістым першынстве ў мужчын не было роўных Аляксандру Лягушаву.

У камандных спаборніцтвах сярод жанчын таксама на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзняліся беларускі. Аляксандра Куратнік, Наталля Трацяк і Ніна Собаль апярэдзілі калектывы "Зборнай рэгіёнаў Украіны" і "Львоўскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства".

Турнір "Залатая восень" - адзін са старэйшых спартыўных стартаў, якія праводзяцца ў Львове. Ён пачаў сваю гісторыю з 1964 года. На гэты раз быў устаноўлены рэкорд прадстаўнічасці. За медалі спаборніцтваў спрачаліся амаль 300 спартсменаў з Беларусі, Казахстана, Грузіі, Славакіі, Польшчы, 13 абласцей Украіны і горада Кіева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі